ШТО ТАКОЕ СТАЧКА?

Стачка – сумеснае спыненне выканання працы для ўздзеяння на дзяржаву або працадаўцу з мэтай выканання вылучаных палітычных, сацыяльных і эканамічных патрабаванняў.

ГЭТА ЗАКОННА, ЯКІЯ НАСТУПСТВЫ?

Працаўніка, які абвесціў аб выхадзе ў індывідуальную стачку, звальняюць па арт. 42 ПК РБ (часцей за ўсё фабрыкуюць вымовы альбо звальняюць за прагул).

 

З боку сілавых ведамстваў за гэта дзеянне пераследаў не ўзнікае.

У нашай краіне адмаўляюцца слухаць голас працоўнага і не бяруць пад увагу нават яго пісьмовыя заявы. Менавіта з гэтай прычыны створана платформа - для аб'яднання працоўных і агульнай стачкі па ўсёй краіне ў абраны дзень. Усе мы памятаем падзеі жніўня, як мы заявілі пра сябе і крыху не даціснулі. Больш мы не паўторым такіх памылак - ніякіх перамоваў да выканання патрабаванняў, гэта наша ўмова, а не просьба!

ЯК ПРАВІЛЬНА ВЫЙСЦІ У СТАЧКУ ЦЯПЕР?

Паўторымся, правільны спосаб - усеагульная стачка, але ў сілу розных абставін вы можаце сысці ў стачку наўпрост цяпер. Хутчэй за ўсё вашыя патрабаванні будуць праігнараваныя, тым не менш гэта можа стаць сур'ёзнай праблемай для вашага працадаўцы.

 

Нашы рэкамендацыі па правільным выхадзе ў індывідуальную стачку:

  1. Напішыце заяву на імя працадаўцы, не забудзьцеся паставіць дату, подпіс, прозвішча, імя, імя па-бацьку пад заявай.

  2. Сфатаграфуйце дадзеную заяву (па магчымасці здыміце копію).

  3. Аддайце заяву ў канцылярыю (прыёмную) і запатрабуйце зарэгістраваць уваходную дакументацыю. Дачакайцеся пакуль ваша заява будзе зарэгістравана (ёй прысвояць нумар і паставяць дату), запішыце гэты нумар.

  4. Каб ваша заява потым не «знікла», яе трэба апублічыць. Раскажыце пра ваш учынак нам, мы перадамо інфармацыю ў СМІ (незалежныя выданні, інтэрнэт рэсурсы). У сваім аповедзе не ўжывайце пагроз або якіх-небудзь заклікаў.

  5. Не прыходзьце больш на працу, не верце абяцанням працадаўцы, могуць быць і пагрозы, запісвайце размовы на дыктафон.

  6. Праз некаторы час вас звольняць і поштай дашлюць апавяшчэнне. Забіраць сваю працоўную кніжку ці не, вырашайце па абставінах, але не прыходзячы за ёй, вы створыце яшчэ шэраг складанасцяў працадаўцу. Па пісьмовым патрабаванні (можна адправіць заказным лістом з паведамленнем), працадаўца абавязаны выслаць працоўную кніжку па адрасе вашай прапіскі.