ПАСЛЯ ВЫКАНАННЯ АСНОЎНЫХ ПАТРАБАВАННЯЎ, «РАБОЧЫ РУХ» БУДЗЕ ДАМАГАЦЦА:

1. Аднаўлення звольненых з працы, адлічаных студэнтаў з-за іх стачак (забастовак) па палітычных матывах.

 

2. Выплат ўсім удзельнікам стачкі кампенсацый за перыяд стачкі з фондаў федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (ФПБ) і дзяржбюджэту.

 

3. Перарэгістрацыя ФПБ і прафсаюзаў, якія ўваходзяць у яе склад, з магчымасцю прыцягваць сябраў нанова (без ціску адміністрацыйнага рэсурсу), забароны ўмяшання дзяржавы ў працэс рэгістрацыі незалежных прафсаюзаў

 

4. Уключэння ў Назіральныя Рады абраных прадстаўнікоў рабочых у колькасці не менш за 35% ад агульнага складу.

 

5. Забароны продажу дзяржаўнай долі прадпрыемстваў без ўзгаднення з выбранымі Назіральнымі Радамі прадпрыемстваў; вылучэнне не менш за 35% акцый прадпрыемства з мэтай перадачы ва ўласнасць працоўнага калектыву.

 

6. Перагляд кантрактна-дамоўнай сістэмы найму для працоўных праз прымяненне бестэрміновых працоўных дамоваў.

 

7. Рэфармавання сістэмы падаткаабкладання праз імкненне да павелічэння прамога падаткаабкладання, перагляду ўскосных падаткаў і збораў. Гарантый штоквартальных індэксацый заробку на велічыню не ніжэй за працэнт росту інфляцыі.

 

8. Падбор кіраўнічага персаналу на аснове кваліфікацый, а не лаяльнасці да кіраўніцтва прадпрыемства і дзяржаве; абранне начальнікаў структурных падраздзяленняў шляхам галасавання рабочых з выпрабавальным тэрмінам у 6 месяцаў.

 

9. Адмены прывілеяў служачым сілавых структур шляхам перагляду пенсійнага ўзросту, забароны займаць кіруючыя пасады пасля выхаду на пенсію, раўнавання пенсій і ўмоў крэдытавання да ўзроўню працоўных.

 

10. Зніжэння пенсійнага ўзросту для жанчын да 55 гадоў і для мужчын да 60. Забеспячэння празрыстасці працы Фонду Сацыяльнай Абароны Насельніцтва.

 

11. Паляпшэння паўнавартаснага бясплатнай аховы здароўя для рабочых.

 

12. Рэформы сістэмы вышэйшай адукацыі для прызнання дыпломаў у свеце. Адмены сістэмы абавязковых адпрацовак па размеркаванні.

 

13. Распрацоўкі і ўкаранення даступнага іпатэчнага крэдытавання.

 

14. Павелічэння дапамогі па беспрацоўі да мінімальнага заробку і распрацоўкі сістэмы перанавучання і працаўладкавання для тых, хто стаіць на ўліку беспрацоўных.

 

15. Прадастаўленне магчымасці абароны сваіх правоў грамадзянам Беларусі ў ЕСПЧ (суд па правах чалавека).