ПЛАТФОРМА « ПРАЦОЎНЫ РУХ»
Мы - звычайныя людзі нашай любімай Краіны, рабочыя і служачыя розных арганізацый, якія не змаглі змірыцца з беззаконнем, што адбываецца навакол.
Намі было прынята рашэнне прыкласці ўсе магчымыя намаганні для кансалідацыі грамадства, распрацаваць план і інструмент па зрушэнні аўтарытарнага рэжыму.
«Рабочы Рух» - гэта ініцыятыва аб'яднання працуючых людзей Беларусі для абароны сваіх грамадзянскіх і працоўных правоў і свабодаў.
Аб'яднанне грамадзян для забеспячэння іх бяспекі ва ўмовах прававога дэфолту ажыццяўляецца пры дапамозе зашыфраванай API платформы з аднайменнай назвай.
Незалежна ад падтрымкі ці супрацоўніцтва з рознымі ініцыятывамі, адзінае і галоўнае прыняцце рашэнняў «Рабочага Руху» застаецца за аб'яднаннем работнікаў арганізацый і ўстаноў Рэспублікі Беларусь.
Кожны ўдзельнік платформы «Рабочы Рух» выказвае згоду з тэрмінамі і азначэннямі, прадстаўленымі ў апісанні, а гэтак жа з тым, што яго ніхто не прымушае да ўдзелу ў рабочым руху і наступнай стачцы.
Сябрам «Рабочага Руху» забараняецца прымушаць да адмовы ад удзелу ў руху іншых удзельнікаў.
ЗАДАЧЫ І СПОСАБЫ ДАСЯГНЕННЯ МЭТЫ
Нашай першпачатковай задачай з'яўляецца аднаўленне дэмакратычных правоў і свабодаў у краіне, у тым ліку шляхам агульнанацыянальнай стачкі, як найбольш дзейснага і бяспечнага механізму, даступнага працоўным.
Як толькі агульныя патрабаванні Народа Беларусі будуць выкананы, для аднаўлення правоў і асноўных свабод чалавека «Рабочы Рух» будзе дамагацца:
-
уліку меркаванняў і абароны сацыяльна-эканамічных інтарэсаў рабочых у пераходны перыяд;
-
прывядзення працоўнага заканадаўства ў адпаведнасць з канстытуцыяй і нормамі міжнароднага права;
-
перагляду кантрактна-дамоўнай сістэмы найму;
-
рэфармавання сістэмы аплаты працы;
-
забеспячэння ўмоў бяспечнай працы;
-
скасавання падкантрольных дзяржаве і пабудовы па-сапраўднаму незалежных прафсаюзаў;
-
іншыя рэформы, якія закранаюць інтарэсы працоўных.
Для выканання пастаўленых мэтаў і задач «Рабочага Руху», у першую чаргу просім Вас:
-
рэгістравацца на платформе;
-
інфармаваць калег аб існаванні дадзенай ініцыятывы;
-
быць актыўным удзельнікам платформы і выконваць усе рэкамендацыі.
Маштабнае аб'яднанне на платформе дасць магчымасць:
-
бяспечна ажыццяўляць інфармацыйную падтрымку і падрыхтоўку да стачкі;
-
выбудоўваць лакальныя гарызантальныя сувязі;
-
каардынаваць дзеянні сваіх сябраў на міжрэгіянальным, і рэспубліканскім узроўнях;
-
спрaсціць і палегчыць атрыманне дапамогі для ўдзельнікаў стачкі пры ўзнікненні такой неабходнасці.
НАШЫ ПАТРАБАВАННІ
Спыніць прымяненне гвалту і пераслед з боку сілавых ведамстваў у дачыненні да мірных грамадзян.
Вызваліць усіх палітычных зняволеных, адмяніць вынесеныя ў дачыненні да іх судовыя прысуды.
Адстаўка Лукашэнкі А.Р. з пасады прэзідэнта.