ЯК ЗАБЯСПЕЧВАЕЦЦА БЯСПЕКА?

У сучаснай Беларусі любая ўцечка дадзеных можа прывесці да затрымання людзей. Менавіта таму для рэгістрацыі карыстальнікаў і сінхранізацыі дзеянняў мы выбралі фармат чат-бота, як найбольш абаронены ад знешняга ўмяшання канал ўзаемадзеяння.

 

Пры наведванні сайта рэкамендуем выкарыстоўваць VPN (Virtual Private Network, віртуальная прыватная сетка) - гэта праграмная сістэма, створаная для абароны анлайн-прыватнасці карыстальнікаў.

 

VPN-сэрвіс абароніць вашыя дадзеныя з дапамогай ананімізацыі трафіку і лакацыі карыстальніка. З дапамогай VPN вы зможаце абысці блакіроўкі доступу па геаграфічнай прыкмеце.

Як пачаць працу з VPN:

  • Запампуйце VPN-дадатак для вашай прылады (для смартфонаў Android - у Play Маркет, iOS - App Store).

  • Усталюйце VPN-дадатак на сваё прыладу. Дадаткі ўсталёўваюцца проста і хутка, інтуітыўна зразумела. Большасць дадаткаў ўтрымліваюць інструкцыю па ўсталёўцы.

  • Запусціце дадатак, падключыцеся да абранага серверу - зараз вы можаце працаваць у Інтэрнэце пад поўнай абаронай.

 

Пры рэгістрацыі карыстальнікаў мы не захоўваем у сябе імя карыстальніка або нікнэйм тэлеграм, каб мінімізаваць такім чынам любыя магчымыя праблемы для людзей.

 

Для тых, хто хоча далучыцца да платформы ў ролі Актывіста, мы запытваем тэлефонны нумар, але не захоўваем яго ў адкрытым выглядзе, а адразу ж хэшуем (від шыфравання).

 

Пры ўсіх прынятых мерах бяспекі мы рэкамендуем нашым карыстальнікам не выкарыстоўваць рэальных імёнаў у запісе мэссэнджера і па-магчымасці хаваць тэлефонны нумар наладамі прыватнасці ў дадатку Telegram.

ІНСТРУКЦЫЯ ПА ПРАЦЫ У ПЛАТФОРМЕ

Пры першым ўваходзе на платформу, націснуўшы на кнопку «Начать/start», адбываецца запуск чат-бота. Прайдзіце рэгістрацыю, выбраўшы геаграфічнае размяшчэнне вашага месца працы.

 

Выбраўшы вобласць (альбо г. Мінск), наступным крокам трэба пазначыць раён вобласці (Мінска), працуючы ў абласным цэнтры, пазначце каротка яго назву. Пасля ўводу першых 3-5 літар назвы ва ўсплываючым акне з'явіцца прапанаваны варыянт. Калі ласка, увядзіце назву прадпрыемства і абярыце яго з ўсплываючага спісу. Калі прапанаваных варыянтаў акажацца занадта шмат, прытрымлівайцеся падказак. У выпадку, калі вашага прадпрыемства не аказалася ў спісах - увядзiце яго назву ўручную (уважліва чытайце ўказанні бота, калі ў вас штосьці не атрымалася, даслаўшы каманду /start, вы можаце пачаць працэс з пачатку). На завяршальнай стадыі увядзіце назву вашай прафесіі/пасаду, калі вы індывідуальны прадпрымальнік, пазначце «бізнесмен». Праверце дадзеныя і пацвердзьце.

Прагаласаваўшы у апытанні, выберыце, ў якім статусе вы хочаце ўдзельнічаць у ініцыятыве. Для падпіскі на актыўнасці або ўдзелу ў іх, трэба паведаміць сістэме свой тэлефон, націснуўшы кнопку 'Паведаміць тэлефон'. Мы не захоўваем тэлефонныя нумары ў адкрытым выглядзе і шыфруем іх пры трапленні ў сістэму. Задайце пароль і запомніце яго. Выконвайце актыўнасці, чытайце інфармацыйны канал, атрымлівайце далейшыя інструкцыі.

 

Увод каманды 'Готов пароль' адлюструе бягучы стан вашага задання. Пры ўзнікненні збояў або памылак, перазапусціць бот з поўным скідам дадзеных можна, націснуўшы каманду /start, пасля ўводу гэтай каманды вам зноў давядзецца прайсці рэгістрацыю.