ІНІЦЫЯТЫBА «РАБОЧЫ РУХ» – ШТО ГЭТА І ХТО МЫ?
«Рабочы Рух» – гэта ініцыятыва, якая аб'ядноўвае працуючых людзей Беларусі з мэтай абароны сваіх грамадзянскіх і працоўных правоў і свабодаў.
Мы – рабочыя і служачыя розных арганізацый, якія не змаглі змірыцца з беззаконнем, што адбываецца навокал, і вырашылі абараняць свае правы, у тым ліку праз стачку.
Першапачатковая задача – аднаўленне дэмакратычных правоў і свабод у краіне
НАШЫ ПАТРАБАВАННІ
Спыніць прымяненне гвалту і пераслед з боку сілавых ведамстваў у дачыненні да мірных грамадзян.
Вызваліць усіх палітычных зняволеных, адмяніць вынесеныя ў дачыненні да іх судовыя прысуды.
Адстаўка Лукашэнкі А.Р. з пасады прэзідэнта.
АГУЛЬНАНАЦЫЯНАЛЬНАЯ СТАЧКА - АДЗІНЫ СПОСАБ
Вядомыя негвалтоўныя метады адстаяць свае правы і свабоды вычарпаныя. Апошняе слова засталося за грамадзянамі, якія працуюць.
Масавае спыненне працы дазволіць дамагчыся:
-
грамадзянскіх правоў свабод праз палітычныя перамены;
-
павышэння заробкаў праз выкараненне карупцыі і раскраданне дзяржмаёмасці нелегітымнай уладай;
-
паляпшэння ўмоў працы праз свабоднае аб'яднанне рабочых у незалежныя прафсаюзы.
Галоўнае, каб працоўныя падтрымлівалі адзін аднаго, бо толькі разам мы зможам дамагчыся пераменаў.
СІЛА Ў НАШАЙ ЗГУРТАВАНАСЦІ
Паўсюдная ўсеагульная стачка - гэта справа гонару і салідарнасці, таму далучыцца абавязаны кожны:
-
індывідуальны прадпрымальнік і работнікі завода;
-
IT-шнікі і работнікі сельскай гаспадаркі;
-
прыватная фірма, навуковыя супрацоўнікі і настаўнікі са студэнтамі;
-
транспартнікі і спартоўцы;
-
дзяржслужачыя і работнікі гандлю;
-
горназдабыўная прамысловасць і работнікі вытворчасці;
-
энергетыкі і работнікі культуры;
-
медыкі і будаўнікі;
-
ЖКГ і вайскоўцы;
-
банкаўская сфера і работнікі лясной гаспадаркі.
«РАБОЧЫ РУХ» ЯК ІНСТРУМЕНТ ДАСЯГНЕННЯ МЭТЫ
Мірнае і масавае аб'яднанне на платформе «Рабочы рух» дазволіць:
-
ажыццяўляць інфармацыйную падтрымку;
-
бяспечна выбудоўваць лакальныя гарызантальныя сувязі;
-
правесці неабходную падрыхтоўку грамадзян;
-
каардынаваць нашы дзеянні на міжрэгіянальным і рэспубліканскім узроўнях;
-
спрасціць атрыманне неабходнай дапамогі для тых, хто далучыўся да стачкі.

ЯК Я МАГУ ДАЛУЧЫЦЦА ДА ПЛАТФОРМЫ «РАБОЧЫ РУХ»?
-
Зайдзіце ў Тэлеграм бот «Рабочы рух»;
-
Прайдзіце простую рэгістрацыю без ўказання асабістых дадзеных;
-
Выберыце адну з ступеняў свайго ўдзелу;
-
Атрымлівайце інфармацыйную рассылку з інструкцыямі;
-
Праяўляйце актыўнасці, выконваючы прапанаваныя заданні, каб пацвердзіць свае намеры ўдзельнічаць у стачцы;
-
Праглядайце лічыльнік колькасці ўдзельнікаў (функцыя ў распрацоўцы)
-
Аб'яднаўшыся ў дастатковай колькасці для рашучых дзеянняў, вы атрымаеце апавяшчэнне аб пачатку стачкі;
-
Запытвайце дапамогу пры ўзнікненні неабходнасці ў ёй.
ЯК ПАДРЫХТАВАЦЦА ДА СТАЧКІ?

Стачка – сумеснае спыненне выканання працы для ўздзеяння на дзяржаву або працадаўцу з мэтай выканання вылучаных палітычных, сацыяльных і эканамічных патрабаванняў. Гэта арганізаваны працэс, які патрабуе папярэдняй падрыхтоўкі.
Дзяліцеся інфармацыяй аб платформе «Рабочы Рух», размаўляйце з калегамі і знаёмымі. Запрашаючы ў аб'яднаную ініцыятыву сваё кола зносін, вы дапамагаеце яе развіццю.
НАВІНЫ З ЗАВОДАЎ І ПРАДПРЫЕМСТВАЎ


БЯСПЕКА ПЛАТФОРМЫ «РАБОЧЫ РУХ»
У сучаснай Беларусі любая ўцечка дадзеных можа прывесці да затрымання людзей. Менавіта таму для рэгістрацыі карыстальнікаў і сінхранізацыі дзеянняў мы выбралі фармат чат-бота, як найбольш абаронены ад знешняга ўмяшання канал ўзаемадзеяння.
Пры наведванні сайта раім выкарыстоўваць VPN (Virtual Private Network, віртуальная прыватная сетка) - гэта праграмная сістэма, створаная для абароны анлайн-прыватнасці карыстальнікаў. VPN-сэрвіс абароніць вашыя дадзеныя з дапамогай ананімізацыі трафіку і лакацыі карыстальніка. З дапамогай VPN вы зможаце абысці блакіроўкі доступу па геаграфічнай прыкмеце.